Вершы Пра Восень Для Дзяцей

Posted on by admin

Міхась Пазнякоў НАШ СЦЯГ Мы захапляемся Колерам белым – Снег як узімку Зямлю ўсю засцеле, Калі пахкі вэлюм Сады атуляе. Колерам белым Мы волю ўслаўляем. Любім вясновы Зялёны колер, Калі адмыслова Квітнее ваколле, Калі ўся прырода І рупная ніва Пра мір і пра згоду Спяваюць шчасліва. А колер чырвоны – Колер світання. За поступ наш годны – Сімвал змагання, Агню і трывогі, І кроўнага брацтва, Цяжкой Перамогі – Святога багацця. Таму ў нашым Сцягу Тры колеры маем.

  1. Вершы пра восень на беларускай мове. Матчынай мовы натхненне! Вершы для дзяцей пра восень.
  2. Вершы пра зіму Зіма-чараўніца Снежань на календары. Няма снегу на двары. Так панура ўсё і.
  3. Правілы бяспекі дзяцей летам. Парады бацькам; Доўгачаканы летні перыяд – што ён значыць.

Сардэчнасць, адвагу, Мір, працу вітаем. НАШ ГІМН Гучыць урачыста, Як водгукі славы, Гімн нашай вячыстай Цудоўнай Дзяржавы. Усім адкрывае лёс, Мужнасць народа, Душу, што пранёс Трапяткой праз нягоды. Гімн свету сцвярджае, Што любім мы працу, А шлях наш лунае Да радасці, шчасця.

Пад гукамі Гімна Я моўчкі клянуся Сапраўдным быць сынам Маёй Беларусі. Іна Фралова. Табе ў сэрцы я месца знайшла, Беларусь мая, побач ля Бога. Дзе б ні йшла я, куды б ні брыла— Да твайго мне вяртацца парога. Так, відаць, ужо вызначыў лёс, Так нябёсамі наканавана, Бачыць сны—дзе вясной вербалоз З бэзам шэпчуцца замілавана, Дзе цнатлівую квецень далоў Неабачліва травень скідае. Не шкадуе зязюлька гадоў— У тых снах мне кувае, кувае Дзе да рання сакрэты свае Беластволыя шэпчуць аблокам.

Іх пачуеш—і шчасця стае, І святлее, нібыта, навокал! І калі я ў паводках бяроз Патану ў гэтых снах без падману Так, відаць, ужо вызначыў лёс, Так нябёсамі накавана.

Там у светлых барах Некранутай ад веку раскошы- На прасторы зямной, Для мяне не іначай як рай, Ёсць куточак малы, Месцаў іншых не лепшы, не горшы, Але сэрцам сваім адчуваю—радзімы мой край. Краю вечнай вясны, Дзе і рэха гучыць чысцінёю! І як скончыцца шлях- На зямлі той знайду супакой. Там я ў хаце не госць. За сталом са сваёю раднёю Наталюся я песняй, нібыта крынічнай вадой.

Акрыляе душу, Бо і сам гэты край белакрылы! Сваёй годнасці моц, Як і прашчуру, мне дараваў. І цябе, любы край, што было, Што было толькі сілы За бацькоўскую шчырасць я ў сэрцы не раз апяваў. Зміцер Пятровіч. Я з радзімаю белааблокаю Павянчаны душой назаўсёды – Самай лепшаю, сінявокаю.

Я – часцінка свайго народа. Хай чаргуюцца вёсны і зімы, Дзе б ні быў, а сюды вярнуся. Я – вандроўнік твой, пілігрым, Я – часцінка святой Беларусі. Колісь нехта сказаў: “Мала ў горадзе неба – Гмахі там закрываюць бязмежны прастор”.

Ці няма ўжо ў рамантыкаў тое патрэбы, Каб зірнуць на зямлю з дзіўна-велічных гор? Каб убачыць, дзе вечна начуюць туманы, Дзе аблочны дыван засцілае вышынь, А на ім плыве сонца у прывідны ранак І ўзіраецца ў бела-блакітную стынь Покуль жывы рамантыкі - хопіць нам неба. Дзе б ні быў ты, а знойдзеш чагось для душы, Бо ў сэрцы жыве ў Радзіме патрэба – Без Радзімы ні дня мы не можам пражыць. МіхасьПазнякоў ПІЯНЕРЫ Насіў і дзядуля мой Гальштук крылаты. Прайшоўшы нямала Віхурных дарог, Як памяць Аб слаўных сябрах-арлянятах Свой гальштук чырвоны Дзядуля збярог. У роднае вёсцы Мужнеў ён у справе.

Вучыўся і марыў На полюс ляцець, Ды раптам фашысты Прынеслі пажары, І страшныя здзекі, І лютую смерць. Ён стаў партызанам, Біў ворага мужна, Закончыў у Празе Геройскі свой шлях.

Вершы Пра Восень Для Дзяцей

Выберы падарунак сабе і сваім сябрам. Вершы і казкі для дзяцей. Вершы пра восень.

Калгас адбудоўваў З вяскоўцамі дружна – Нам ордэны сведчаць Аб тым на грудзях. І тата мой некалі Быў піянерам. Ён шлях невядомы Адкрыць марыў сам, І рад пахваліцца, Сябры, вам цяпер я – Мой тата пракладваў Магутную БАМ.

Вершы

Я стаў піянерам І горды сягоння. Старанна вучуся, Сумленным расту. Як гонар Радзімы – Мой гальштук чырвоны, Я шчырым і ўзнёслым У школу іду! АДКАЗ СЫНУ Што такое быць сынам? – Гэта значыць, сынок, Палюбіць як святыню Свой радзімы куток, Нашу мову і песні, Што бацькі збераглі. Дружбу клопатам веснім Мацаваць на зямлі.

Гэта значыць, заўсёды Шчырым, сыне мой, быць. Дзеля шчасця народа І вучыцца, і жыць. Гэта значыць, мой сыне, Рупным быць у сяўбе, Каб заўжды добрым імем Людзі звалі цябе.

Правядзi мяне да кладкi, Далей я пайду адзiн. Там дзе могiлкавы латкi, Як туман празрысты дым. Там дзе лiчбы на каменнях Абгарнуў схаваўшы мох, Там цукерак старых жменя, Дуб вялiзны — лясны бог. Там дзе не звiнiць сiнiца, Не грымяць удзень званы, Дзе памерлым добра спiцца - На тым свеце бачаць сны. Пад бярозкай цiха кленчу, Слоў няма, каб гаварыць. Дзелiць поле роўна рэчка, Але змерлым нельга пiць. Цiшыня кранецца з краю, Я прыйшоў пабачыць вас.

Але адтуль не адчыняюць Нi на iмгненне. Прыйдзе час Уздыхну, пайду да кладкi, Перайду як плынь раку. Дзяды, мне так вас не хапае, Я памяць у сэрцы зберагу. Сяргей Качанаў-Брандт. Не лiцвiн, не паляк.

Але як жа твой продак завецца - Стравiнскас, Завадскi, а можа Шупляк? Яны так падобны гонарам сэрца.

З пагоняю сцяг фарбаваны крывёй. Не грэх за Айчыну ўкленчыць.

Вершы Пра Восень Дзецям

Верасам цягне над хуткай ракой I нейкай таемнасцю вечнай. Бульбоўнiк зялёны схавае мяжа. Туман, як заможная свацця. Льняным ручнiком агарнута дзяжа, На кроснах прадзецца багацце. Прагалiны торфу, балотаў i пушч, Ды вёсак замшэлых блуканне. Адзiны фальклор бессмяротнасцi душ, Праз тысячы вёснаў спатканне.

Сяргей Качанаў-Брандт.